BE RU EN

Расейскім жаўнерам забаранілі карыстацца iPhone

  • 24.11.2014, 10:24

У Расеі прызыўнікам забараняюць браць з сабой на службу iPhone.

Пра гэта пішуць «Известия» са спасылкай на афіцыйную «гарачую лінію» міністэрства абароны краіны ў пытаннях прызыву.

Прадстаўнік установы патлумачыў забарону тым, што падчас размовы праз iPhone камера перадае, дзе салдат знаходзіцца і чым ён займаецца.

Неназваны супрацоўнік «гарачай лініі» распавёў выданню, што можна браць любы іншы тэлефон, акрамя iPhone. «Гэта чыста амерыканская фірма», - адзначыў ён.

Эксперты таксама адзначаюць, што з дапамогай iPhone лёгка вызначыць геапазіцыю канкрэтнага чалавека. У выпадку з прызыўнікамі - смартфон лёгка можа выдаць пазіцыі вайсковых частак і іх перасоўванне.

Нагадаем, у ліпені кіраўнік юрыдычнай службы КПРФ Вадзім Салаўёў прапаноўваў забараніць прызыўнікам карыстацца мабільным інтэрнэтам. З ягоных слоў, апублікаваная імі інфармацыя можа быць выкарыстаная для правакацый з боку заходніх СМІ. Падобныя ініцыятывы пачалі з'яўляцца ў Расеі пасля таго, як журналісты адшукалі ў сацсетках расейскіх жаўнареў, якія выстаўляюць фота са «службы» ў Данбасе, а самі старонкі ў сацсетках пачалі знікаць.

Апошнія навіны