BE RU EN

Еўрапарламент разгледзіць пытанне аб недаверу Еўракамісіі на чале з Юнкерам

  • 24.11.2014, 9:32

Пленарная сесія Еўрапарламенту абмяркуе пытанне аб вынясенні вотуму недаверу Еўракамісіі на чале з Жан-Клод Юнкерам.

Галасаванне намечанае на 27 лістапада, піша gordonua.com.

Адзначым, у пачатку лістапада Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў заявіў аб тым, што Люксембург падчас прэм'ерства Жана-Клода Юнкера заключыў таемныя пагадненні аб падатковых паслабленнях з 340 найбуйнейшымі карпарацыямі.

Таксама еўрапарламентарыі разгледзяць пытанне аб прызнанні дзяржавы Палестыны.

Абноўлены склад Еўракамісіі на чале з былым прэм'ер-міністрам Люксембурга Юнкерам пачаў працу 1 лістапада 2014. Мяркуецца, што ён будзе працаваць на пасадзе прэзідэнта Еўракамісіі да 31 кастрычнiка 2019 года.

Апошнія навіны