BE RU EN

Падлодка ВМС Расеі наблізілася да мяжы Латвіі

  • 23.11.2014, 18:13

Недалёка ад тэрытарыяльных вод Латвіі была зафіксаваная расейская вайсковая падводная лодка.

Аб гэтым піша gazeta.ru.

У Нацыянальных узброеных сілах Латвіі заявілі, што субмарына была зафіксаваная ў 43 км ад тэрытарыяльных вод краіны. "У гэтым годзе, паводле стану на 1 верасня, расейскія вайсковыя караблі і самалёты набліжаліся да мяжы Латвіі 173 разы", - заявілі ў НВС Латвіі.

Згодна з іх звесткамі, за апошнія два тыдні каля тэрытарыяльных вод Латвіі было заўважана пяць расейскіх вайсковых караблёў.

Апошнія навіны