BE RU EN

«J: морс» адзначылі 15-годдзе канцэртам «у аблоках»

  • 23.11.2014, 12:28

22 лістапада ў менскім Prime Hall прайшоў юбілейны канцэрт гурту «J: морс» - «15 гадоў у аблоках».

На працягу некалькіх гадзін калектыў цешыў сваіх прыхільнікаў (у зале быў аншлаг) шматлікімі хітамі і двойчы выходзіў на біс. Гэты канцэрт стаў цэнтральнай кропкай у чарадзе выступленняў, прысвечаных юбілею групы, піша onliner.by.

Самы незвычайны канцэрт адбыўся два тыдні таму, калі «J: морс» выступіў на борце самалёта, які рухаўся рэйсам Менск - Амстэрдам. А тыдзень таму прайшла прэзентацыя кліпа на песню «Асфальт». Кампазіцыя стала першым сінглам з новага альбома, які павінен выйсці ў пачатку 2015 года. Са слоў лідара гурту Уладзіміра Пугача, на сёння запісана больш за палову песень для дыска, частка з якіх прагучала на канцэрце. Саліст «J: морс» паабяцаў сваім слухачам, што ўжо хутка, 14 лютага, яны змогуць зноў сустрэцца ў зале Prime Hall.

Апошнія навіны