BE RU EN

«Рэпарцёр без межаў» заступіўся за беларускіх фрылансераў

  • 22.11.2014, 18:41

Міжнародная праваабарончая арганізацыя асудзіла кампанію пераследу і запалохвання незалежных журналістаў у Беларусі.

«Рэпарцёры без межаў» нагадваюць, што ў нашай краіне расце колькасць ператрусаў, штрафаў і папярэджанняў у адрас супрацоўнікаў СМІ напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў, піша прэс-служба «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Праваабаронцы згадваюць справы Алеся Залеўскага, Андрэя Мялешкі, Аляксандра Буракова і іншых. Арганізацыя падкрэслівае, што пераслед адбываецца на фоне сістэматычных адмоў у акрэдытацыі некаторым СМІ, вымушаных працаваць з-за мяжы. Менавіта супрацоўніцтва з такімі СМІ пераважна і пераследуецца паводле артыкула 22.9 Адміністратыўнага кодэкса.

Апошнія навіны