Як адбіралі ўкраінскія сцягі на канцэрце «Акіяна Эльзы» ў Менску (Відэа)
- 22.11.2014, 18:10
Журналісты знялі, як міліцыянты адбіралі ўкраінскія сцягі на ўчорашняй канцэрце гурта «Акіян Эльзы» ў Менску.
Яшчэ перад пачаткам канцэрту міліцыянты пачалі «зачыстку» залі ад украінскіх сцягоў. Першым, у каго забралі жоўта-блакітны сцяг, аказалася дзяўчынка з фан-клуба «Акіяна Эльзы». Сцяг падарожнічаў з ёй па канцэртах любімага гурта, паведамляе «Белсат».
Цягам канцэрта здымачная група канала зафіксавала, як забралі пяць сцягоў: чатыры - у фанзоне і адзін - на трыбуне. Адной Глядачцы ўдалося абараніць украінскую сімволіку.