BE RU EN

Грузія развітваецца з Кахам Бендукідзэ

  • 22.11.2014, 17:56

У Тбілісі праходзяць пахаванне Кахі Бендукідзэ, вядомага рэфарматара, заснавальніка Фонду Ведаў.

Каха Бендукідзэ будзе пахаваны на могілках Кукіа ў Тбілісі, побач з ягонай маці, згодна з яго пажаданнямі, паведамляе BBC.

З раніцы сотні людзей прыходзяць на грамадзянскую паніхіду ва універсітэцкі кампус, які ў памяць аб Кахе Бендукідзэ цяпер носіць ягонае імя.

Бендукідзэ памёр у Лондане ва ўзросце 58 гадоў 13 лістапада. Меркаванай прычынай смерці называецца сардэчны прыступ, аднак канчатковыя высновы экспертызы будуць вядомыя толькі праз некалькі тыдняў.

Апошнія навіны