BE RU EN

Фанаты «Дынама» ўчынілі бойку з АМАПам у Наваполацку

  • 22.11.2014, 16:13

Інцыдэнт адбыўся падчас футбольнага матчу паміж «Дынама» і мясцовым «Нафтанам», які праводзіўся сёння.

Аб бойцы паміж заўзятарамі і міліцыянтамі паведамляе «Трыбуна».

«Менскія фанаты запалілі фаеры, тут жа на гэта рэагуе АМАП, выправадзілі некалькіх чалавек з гасцявога сектара. Фанаты ж не супакойваюцца і пачынаюць ламаць сядзенні», - піша выданне, удакладняючы, што гэта адбылося на 78 хвіліне сустрэчы.

Пасля гэтага, па паведамленні журналістаў, менскія фанаты падпалілі трыбуну.

Матч скончыўся нічыёй з лікам 1: 1.

Апошнія навіны