BE RU EN

«Ракфор» з Беларусі выявілі ў маскоўскіх крамах

  • 22.11.2014, 13:50

Расейскія журналісты звярнулі ўвагу на новыя прадукты на прылаўках магазінаў.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналіст Сяргей Пархоменка. Ён адкрыў для сябе беларускія сыры.

«Дык вось ты які - трыумфальны ўздым айчыннай харчовай галіны, які мы супрацьпастаўляем злосным санкцыям, на злосць Мэркель сваімі рукамі адрэзаўшы вушы харчоваму асартыменту. Беларускі ракфор завецца «Ракфорці». Беларускі груер прыняў мянушку «грюйцер», - піша ён.

Журналіст адзначае, што «самі па сабе сыры, дарэчы, цалкам ядомыя».

«Грюйцер нават і смачны, мабыць. Хоць да арыгіналаў, пад якія яны косяць, ніякага дачынення не маюць», - піша ён.

Апошнія навіны