BE RU EN

«Лепрыконсы» змянілі піянерскія гальштукі на вышыванкі

  • 22.11.2014, 13:37

Гурт «Лепрыконсы» выступіў з канцэртам у рэстаране «Сябры» ў Менску.

На гэты раз яны змянілі свой звыклы імідж музыкаў у піянерскіх гальштуках і з’явіліся перад публікай у цішотках з імітацыяй традыцыйнай беларускай вышыўкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, адзенне з нацыянальным узорам набыло вялікую папулярнасць у краіне ў апошні год на фоне падзей ва Украіне. 5 кастрычніка ў Менску прайшоў «Дзень вышыванкі».

Апошнія навіны