BE RU EN

Генеральны сакратар НАТА: Расея ўводзіць ва Украіну танкі, артылерыю, сістэмы СПА

  • 21.11.2014, 20:44

НАТА бачыць "рух сіл" у напрамку лініі размежавання на ўсходзе Украіны.

Расея ўводзіць ва Украіну танкі, артылерыю, сістэмы СПА, тым самым "абуральна парушаючы міжнароднае права". Пра гэта падчас візіту ў Літву заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, піша ЛIГАБiзнесIнформ са спасылкай на Bloomberg.

"Гэта вельмі сур'ёзна, таму што гэта цалкам парушае Менскія дамоўленасці і стымулюе канфлікт, што спрыяе новым парушэнням", - адзначыў Столтэнберг.

Кіраўнік Альянсу заклікаў Расею адвесці свае войскі з усходняй Украіны. Звяртаючыся да расейскага кіраўніцтва, Столтэнберг заклікаў яго выкарыстоўваць увесь свой уплыў, каб дамагчыся павагі перамір'я баевікамі.

Раней у СНБА Украіны паведамілі, што за мінулы дзень упершыню з моманту заключэння Менскіх дамоўленасцей зафіксаванае аднаўленне абстрэлаў украінскай тэрыторыі з боку РФ.

Апошнія навіны