Абвінавачанага ў шпіянажы азербайджанскага журналіста пакінулі пад арыштам
- 21.11.2014, 19:07
Арышт азербайджанскага журналіста Раўфа Міркадырава падоўжаны на пяць месяцаў.
Суд у Азербайджане на пяць месяцаў падоўжыў тэрмін папярэдняга зняволення журналіста штодзённай газеты "Люстэрка" - "Айна" Раўфа Міркадырава, якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Арменіі, паведамляе BBC.
Абарона журналіста назвала рашэнне суда незаконным, паказваючы на тое, што рашэнне суд прыняў 20 лістапада - на наступны дзень пасля таго, як тэрмін зняволення Міркадырава мінуў.
"Гэта абуральнае парушэнне нормаў працэсуальнага права. Нельга падоўжыць тое, чаго няма", - сказаў бакінскаму агенцтву Туран адвакат журналіста Фуад Агаеў.
Пасля арышту Міркадырава ў красавіку 2014 штодзённая газета "Люстэрка" стала выдавацца штотыдзень. Пасля 14 гадоў існавання 27 жніўня 2014 г. кіраўніцтва газеты паведаміла аб закрыцці выдання.
У выпадку абвінаваўчага прысуду яму пагражае турэмны тэрмін тэрмінам ад сямі да 15 гадоў.