BE RU EN

Італійка прывязе на МКС кававарку

  • 21.11.2014, 18:40

Саманта Крыстафарэцці, якая рыхтуецца стаць першай жанчынай-касманаўтам Італіі, збіраецца ўзяць з сабой на арбіту кававарачную машыну.

Апарат вагой 20 кілаграмаў спецыяльна сканструяваны для працы ва ўмовах бязважкасці, а ягоныя сталёвыя дэталі разлічаныя на вялікія перагрузкі.

Крыстафарэцці ў складзе трох чальцоў экіпажа расейскага карабля «Саюз» адправіцца на Міжнародную касмічную станцыю ў нядзелю.

Да гэтага часу свежазавараны эспрэса на арбіце яшчэ ніхто не спрабаваў, паведамляе BBC.

Апошнія навіны