BE RU EN

Байдэн паабяцаў Расеі ўзмацненне жорсткасці санкцый і ізаляцыю

  • 21.11.2014, 17:41

Замест выканання сваіх абавязацельстваў Расея звяртаецца да правакацый. Адказам будуць санкцыі Захаду.

ЗША гатовыя да ўзмацнення санкцый супраць Расеі, калі яна і далей не будзе выконваць свае абавязацельствы ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, піша zn.ua.

"Калі так будзе і далей працягвацца, то РФ будзе плаціць яшчэ большую цану, і яна будзе ізаляваная", - сказаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падчас сумеснай з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Ён дадаў, што замест выканання сваіх абавязацельстваў Расея звяртаецца да "больш правакацыйных дзеянняў, да яшчэ большага зневажэння таго пагаднення, якое было падпісана Расеяй".

"Калі б Расея выканала свае абавязацельствы, паважала б суверэнітэт Украіны і яе тэрытарыяльную цэласнасць, то мы б маглі пачаць рацыянальныя дыскусіі пра лёс санкцый, але пакуль гэта не адбылося", - падкрэсліў віцэ-прэзідэнт ЗША.

Новы міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына заклікаў Еўразвяз загадзя падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Расеі на выпадак новай расейскай агрэсіі ва Украіне. З ягоных слоў, у выпадку наступу Расеі на гарады ва Усходняй Украіне, такіх як Марыупаль, Еўразвяз адразу ж павінен будзе ўвесці супраць РФ санкцыі, а не толькі пачынаць іх распрацоўваць. Санкцыі і нізкая цана на нафту застаюцца "самай моцнай зброяй супраць Масквы".

Апошнія навіны