BE RU EN

Галоўны прадзюсар агенцтва «Расея сёння» пакончыў з сабой

  • 21.11.2014, 16:52

У Маскве пакончыў з сабой прадзюсар МІА «Расея сёння» Антон Кастылёў.

Як паведамілі «Ленте.Ру» у ГУУС Масквы, цела Кастылёва было знойдзена ў доме на Харашоўскай шашы. З паведамлення LifeNews, журналіст павесіўся на папружцы ў ванным пакоі.

Антон Кастылёў стаў кіраўніком прадзюсарскага цэнтра дырэкцыі развіцця бізнэсу РІА «Новости», а затым МІА «Расея сёння» ў канцы ліпеня 2013 года. У яго абавязкі ўваходзіла развіццё медыярэсурсаў групы, у тым ліку стварэнне спецпраектаў да зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы. Да РІА «Новости» журналіст працаваў у «Газете.ру» і шэрагу іншых выданняў.

Апошнія навіны