BE RU EN

Інтэрнэт пакарыў новы кліп пра Еўрамайдан (Відэа)

  • 21.11.2014, 16:12

У інтэрнэце з'явіўся відэакліп на песню «Злива» (лівень), напісаную да гадавіны пачатку Майдана.

Кампазіцыя была запісаная Джамалой і лідарам групы Бумбокс Андрэем Хлыўнюком. Аўтар музыкі - кампазітар Дзмітрый Шураў (Pianoбой), піша korrespondent.net.

У апублікаваным відэакліпе выкарыстаны кадры першых дзён пасля пачатку Майдана Годнасці, а таксама трагічных падзей на Інстытуцкай і Грушэўскага.

Песня прысвечаная ўдзельнікам Еўрамайдана.

«Ліні, лівень, ліні! Адмый нас усіх ад бруду, летні дождж», - спяваецца ў песні.

Апошнія навіны