BE RU EN

Расея аднавіла абстрэл тэрыторыі Украіны

  • 21.11.2014, 16:13

Упершыню з моманту ўкладання Менскіх дамоўленасцей зафіксаванае аднаўленне абстрэлаў украінскай тэрыторыі з боку Расеі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Вядзенне артылерыйскага агню з тэрыторыі РФ зафіксавана на кірунку Маноцкі (РФ) - Камышнае (Украіна) у раёне аднаго з памежных пастоў Луганскага атрада.

Сітуацыя ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі застаецца напружанай. Фіксуюцца перамяшчэнні ўзброеных фармаванняў тэрарыстаў і падраздзяленняў ВС РФ, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Баевікі працягваюць абстрэльваць і атакаваць пазіцыі сіл АТА на Данецкам, Дэбальцаўскім, Луганскім, Марыупальскім кірунках і ў раёне Бахмутаўскай трасы.

Апошнія навіны