BE RU EN

«Гульня тронаў» стане поўнаметражным фільмам

  • 21.11.2014, 15:22

Тэлевізійны праект можа стаць поўнаметражным фільмам.

Пра гэта заявіў брытанскі актор Чарльз Дэнс, які выканаў ролю Тайвіна Ланістэра ў серыяле «Гульня тронаў», піша Lenta.ru.

З ягоных слоў, стваральнікі, у тым ліку пісьменнік Джордж Марцін, ужо неаднаразова абмяркоўвалі гэтую ідэю, і ёсць шмат шанцаў на яе ўвасабленне. «Прадзюсары кажуць аб паўнаметражнай стужцы, але я не ведаю, на аснове якой з сюжэтных ліній яна будзе здымацца. Іх занадта шмат, каб уціснуць у адну стужку», - адзначыў Дэнс.

Сам Джордж Марцін раней заяўляў у СМІ, што ў яго яшчэ шмат матэрыялу, каб пацешыць кінагледачоў.

Тэлепраект «Гульня тронаў» заснаваны на кніжнай серыі Джорджа Марціна пад назвай «Песня Лёду і Полымя». Першы раман серыі выйшаў у 1996 годзе. У красавіку 2011 года амерыканскі тэлеканал HBO запусціў серыял, кожны сезон якога прыкладна адпавядае адной кнізе цыклу. Праект з'яўляецца адным з самых буйнабюджэтных на тэлебачанні і самым дарагім у жанры фэнтазі. Тэлеверсія «Гульні тронаў» двойчы намінавалася на прэмію «Эмі» і атрымала прэмію «Х'юга» за лепшую пастаноўку.

Здымкі пятага сезону «Гульні тронаў» стартавалі ў чэрвені ў Гішпаніі. Прэм'ера запланаваная на 2015 год.

Апошнія навіны