BE RU EN

Лукашэнка заявіў, што ненавідзіць нацыяналістаў

  • 21.11.2014, 15:03

Дыктатар мяркуе, што «нацыяналісты прывядуць да катастрофы, як ва Украіне».

«Я ненавіджу нацыяналістаў, бо гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Украіне, прывядуць да катастрофы ў грамадстве, - заявіў Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў Менску. - Я іх неяк спрабую трымаць на прывязі, каб яны не сарваліся і не наламалі дроў».

На ягоную думку, нацыяналісты «працэс беларускай мовы - роднай, сакавітай ператвараюць у прадмет раздраю ў грамадстве», паведамляе БелТА.

«Мова не павінен быць прадметам, нагодай і прычынай гэтага раздраю», - заявіў ён, удакладняючы, што «гаворка не ідзе пра нацыяналістаў у добрым сэнсе слова, якія любяць Беларусь і сваю родную мову».

Апошнія навіны