BE RU EN

На Партызанскім праспекце гарэў тралейбус

  • 21.11.2014, 14:56

Пажар адбыўся сёння ўдзень.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«21 лістапада а 11:58 на 101 ад кіроўцы паступіла паведамленне аб загаранні тралейбуса маршруту 59 «Парк - Сярова» мадэлі АКСМ 2005 года выпуску. Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС гарэла кабіна кіроўцы, пажар ліквідаваны а 12:04. Пацярпелых няма. Тралейбус знаходзіўся ў руху і загарэўся на праезнай частцы на Партызанскім праспекце, 19».

Як мяркуецца, прычына пажару кароткае замыканне электраправодкі.

Фота: vk.com/tipichnyminsk
Фота: vk.com/tipichnyminsk
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС

Апошнія навіны