BE RU EN

Лукашэнка: Вось скончу сваю кар'еру і пайду выкладаць

  • 21.11.2014, 14:02

У дыктатара вялікія планы.

Лукашэнка мяркуе для сябе магчымым заняцца выкладчыцкай дзейнасцю пасля завяршэння кар'еры на пасадзе прэзідэнта Беларусі.

Аб гэтым ён сёння распавёў на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Для мяне самая лепшая пасада - гэта рэктар ВНУ, і я быў бы не супраць быць выкладчыкам", - сказаў ён.

"Вось скончу сваю кар'еру (прэзідэнцкую), калі здароўе будзе, я пайду выкладчыкам і з задавальненнем буду выкладаць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны