BE RU EN

Лукашэнка знайшоў прычыну не павышаць заробкі настаўнікам

  • 21.11.2014, 12:48

Праблему прэстыжу прафесіі настаўніка толькі павышэннем заробку не развяжа, заявіў дыктатар.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, паведамляе БелТА.

Ён акрэсліў важны блок праблем, які стаіць сёння перад беларускім грамадствам, - павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка. «Заробкам тут усё не развяжам. Многія фактары ўплываюць на тое, што статус настаўніка сёння недапушчальна нізкі, гуляе сваю ролю ў тым ліку і сучасная культура, - сказаў Лукашэнка. - Успомніце, як шмат выдатных кніг і фільмаў пра настаўнікаў і школе стваралася ў савецкія гады. Але цяпер пісьменнікі, сцэнарысты, рэжысёры прапануюць нам зусім іншых герояў. А гэта ж фармуе грамадскую думку не на карысць настаўніка».

Апошнія навіны