BE RU EN

Абвінавачаных у нападзе на канвой будуць судзіць ў менскім судзе

  • 21.11.2014, 12:23

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да двух абвінавачаных, якія 20 лістапада спрабавалі ўчыніць уцёкі з суда Савецкага раёна Менска.

У следчых органах БелаПАН паведамілі, што за спробу ўцёкаў групай асоб з прымяненнем гвалту, паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 413 Крымінальнага кодэкса распачатая справа ў дачыненні да двух абвінавачаных.

Нагадаем, 20 лістапада а 17.10 двое абвінавачаных учынілі напад на супрацоўнікаў міліцыі пасля заканчэння судовага паседжання. Спроба ўцёкаў была спыненая супрацоўнікамі спецыяльнага падраздзялення канваіравання.

Апошнія навіны