BE RU EN

Серэна Уільямс прызнаная лепшай тэнісісткай года

  • 21.11.2014, 11:50

Амерыканка Серэна Уільямс прызнаная тэнісісткай года паводле версіі WTA.

Уільямс апярэдзіла ў барацьбе за ўзнагароду расейку Марыю Шарапаву, кітаянку Лі На, чэшку Петру Квітаву, сербку Ану Іванавіч і румынку Сімону Халеп.

Для Уільямс прыз лепшай тэнісісткі года стаў шостым у кар'еры. Раней яна атрымлівала прэмію ў 2002, 2008, 2009, 2012, і 2013 годзе, паведамляе РБК.

Фота: AFP

Апошнія навіны