BE RU EN

The Wall Street Journal пра ахвяры Пуціна

  • 21.11.2014, 11:09

Ваенны напад Расеі на Украіну ставіць пад пагрозу выжыванне незалежнай дзяржавы, а таксама мір у Еўропе.

Пра гэта піша The Wall Street Journal.

Пакаранні смерцю, катаванні і злачыннасць з'яўляюцца новай нормай дзеянняў Расеі ва Украіне, піша выданне. Так, даклад ААН у чацвер дазволіў кінуць свежы погляд за новую пуцінскую заслону. «Перамір'е», падпісанае ў пачатку верасня, ва ўсходняй Украіне аказалася фарсам: за гэты час загінулі 957 чалавек - амаль 13 ахвяраў кожны дзень, сцвярджаюць аўтары артыкула са спасылкай на звесткі ААН.

«У агульнай складанасці, з таго часу, як добра ўзброеныя людзі ў камуфляжы з'явіліся з ніадкуль у красавіку і прад'явілі прэтэнзіі на тое, каб кіраваць Данецкай і Луганскай вобласцю ад імя Расеі, былі забітыя 4317 чалавек і атрымалі раненні - 9 921. Усе гэтыя жыцці на сумленні, расейскага прэзідэнта Пуціна. Яго шпіёны, жаўнеры і дэзінфарматары ў СМІ «начаравалі» гэты канфлікт ва ўсходняй Украіне з нічога», - піша выданне.

Пераклад: Inopressa.ru

Апошнія навіны