BE RU EN

Праз абрыў сетак у Менску не хадзілі тралейбусы

  • 21.11.2014, 10:43

Раніцай 21 лістапада ў Менску праз абрыў кантактнай сеткі ў гадзіну пік блізу 30 хвілін не хадзілі тралейбусы ў бок Дражні і Серабранкі.

Абрыў лініі адбыўся а 8.30 і быў ліквідаваны а 8.51. На гэты перыяд тралейбусы маршрутаў №33, 34, 35 і 92 разгортваліся на кальцы па вуліцы Акадэмічнай.

Цяпер тралейбусы ходзяць у звычайным рэжыме, паведамляе БелаПАН.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны