BE RU EN

Менскі мясакамбінат перайшоў на чатырохдзёнку

  • 21.11.2014, 8:51

ААТ «Менскі мясакамбінат» працуе чатыры дні на тыдзень.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца на прадпрыемстве.

«Думаю вам будзе цікава, што ААТ« Менскі мясакамбінат» перайшоў на чатырохдзёнку. Прадпрыемства знаходзіцца ў вельмі жаласным стане», - распавяла яна.

Нагадаем, што ў канцы верасня 2013 г суд Менскага раёну прызнаў былога гендырэктара мясакамбіната Уладзіміра Лазоўскага вінаватым у атрыманні хабару ў суме 4 тысяч даляраў і прысудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі. Паводле высноў следства, з якімі пагадзіўся і суд, абвінавачаны атрымаў гэтыя грошы за станоўчае развязванне пытання аб своечасовай аплаце дамоваў будаўнічага падраду.

Апошнія навіны