BE RU EN

Гіркін: Спускавы кручок вайны націснуў я

  • 20.11.2014, 18:18

Расейскі дыверсант Ігар Гіркін прызнаўся, што без ягонага атрада крывавая вайна ва Украіне не пачалася б.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расейскай праварадыкальнай газеце "Завтра".

"Спускавы кручок вайны ўсё-ткі націснуў я. Калі б наш атрад не перайшоў мяжу, у выніку ўсё б скончылася, як у Харкаве, як у Адэсе. Было б некалькі дзясяткаў забітых, абпаленых, арыштаваных. І на гэтым бы скончылася. А практычна махавік вайны, якая да гэтага часу ідзе, запусціў наш атрад", - заявіў расеец.

Таксама ён сказаў, што з'яўляецца не вайскоўцам, а "спецслужбістам" і пацвердзіў факт удзелу расейскага рэгулярнага войска ў вайне.

Апошнія навіны