BE RU EN

Новы хіт: кацяня дарэмна спрабуе абудзіць брата (Відэа)

  • 20.11.2014, 17:42

Больш за 700 тысяч праглядаў сабралі на YouTube кадры, на якіх паказаныя два кацяняці.

Адзін з іх упарта будзіць іншага - кусае за вушкі і гуляе з хвастом, аднак сонны камячок адмаўляецца рэагаваць на правакацыі, піша dni.ru.

У спробах абудзіць спячага субрата, кацяня падае з лавы, на якой праводзіць "экзекуцыю", але потым зноў узбіраецца на верх і аднаўляе свае спробы. У выніку гіперактыўнае кацяня само западае ў абдымкі Марфея і засынае побач з апатычным таварышам дагары брушкам.

Апошнія навіны