BE RU EN

Беларускія псіхолагі раяць маладым жыць асобна ад бацькоў

  • 20.11.2014, 15:47

Калі маладыя жывуць са сваімі бацькамі, то адна сістэма перашкаджае іншай.

Такое меркаванне выказала кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Галіна Вержыбок на онлайн-канферэнцыі, якая адбылася на сайце БелТА.

"Калі сям'я фізічна аддзеленая ад сваіх бацькоў, ёй будзе лягчэй і псіхалагічна. Калі маладыя жывуць са сваімі бацькамі, то адна сістэма перашкаджае іншай. У такім выпадку могуць узнікнуць рознагалоссі нават у самым дробязным пытанні. Акрамя таго, людзям можа не хапаць асабістай прасторы. Цяпер моладзь стараецца жыць асобна ад бацькоў», - сказала Галіна Вержыбок.

Са слоў псіхолага, калі маладым не ўдаецца развязаць кватэрнае пытанне і яны пачынаюць жыць з бацькамі, сваякі павінны прыняць выбар свайго дзіцяці, як бы ні было гэта складана.

У сваю чаргу сямейны псіхолаг Раман Кручкоў звярнуў увагу, што калі пара стварае сям'ю, у іх павінна быць нейкая матэрыяльная база. "І часта гэта вялікая праблема: людзі, здаецца б, ужо дарослыя, але забяспечваць сябе самі пакуль не могуць, - дадаў ён. - Калі сем'і пачынаюць жыць разам, бацькі павінны абмеркаваць з дзецьмі, колькі маладыя будуць жыць у іх, на якіх умовах, як будуць дзяліцца выдаткі на харчаванне і іншыя пытанні - іншымі словамі, выбудаваць пэўныя правілы і межы. Па-другое, трэба пазбегнуць утрыманскіх настрояў".

Апошнія навіны