BE RU EN

Фотафакт: Нью-Ёрк засыпала снегам

  • 20.11.2014, 10:54

Амерыканскі штат Нью-Ёрк рыхтуецца да новых снегападаў і завеяў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, там выпадзе яшчэ блізу метра снегу. Ахвярамі стыхіі ў рэгіёне сталі па меншай меры сем чалавек, усяго загінулых у ЗША - больш за 20. Марознае надвор'е ўдарыла па ўсім штатам, нават па самым цёплым Фларыдзе і Гаваях, выклікаўшы транспартныя праблемы.

Змагацца з наступствамі стыхіі дапамагаюць падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі, паведамляе «ВВС Україна».

Адзначаецца, што многія амерыканцы праз снежныя заносы апынуліся пад замком ва ўласных дамах і аўто.

Фота: EPA

Апошнія навіны