BE RU EN

П'яны беларус сам прыехаў да літоўскіх паліцыянтаў

  • 20.11.2014, 10:22

І назваў сябе самым тупым кіроўцам у свеце.

18 лістапада, пасля абеду, па вуліцах Алітуса раз'яжджаў грузавік DAF. Праз некаторы час грузавік заўважылі ў двары Алітускага паліцэйскага аддзялення, піша ru.DELFI.lt.

Службовыя асобы спачатку вельмі здзівіліся, не разумеючы, які груз ім даставілі. Як праяснілася, за стырном грузавіка сядзеў грамадзянін Беларусі. У яго крыві выяўлена 2,97 праміле алкаголю.

Кіроўца растлумачыў, што ў двор да паліцыянтаў яго накіраваў навігатар. Ён таксама прызнаў, што некаторы час ехаў па сустрэчнай паласе.

Шкадуючы аб правапарушэнні, беларус назваў сябе самым тупым кіроўцам у свеце.

Апошнія навіны