BE RU EN

Парашэнка і Камароўскі едуць у Малдову

  • 20.11.2014, 9:43

Прэзідэнты Украіны і Польшчы абмяркуюць з кіраўніцтвам Малдовы пытанне актывізацыі перамоў у прыднястроўскім урэгуляванні.

Пётр Парашэнка і Браніслаў Камароўскі - прыбываюць у чацвер, 20 лістапада, у Малдову на запрашэнне прэзідэнта гэтай краіны Мікалая Цімофці з афіцыйным візітам, паведамляе «Укринформ».

Візіт пачнецца з афіцыйнай трохбаковай сустрэчы ў дзяржаўнай рэзідэнцыі Малдовы. Пасля яе адбудзецца цырымонія падпісання сумеснай дэкларацыі, а таксама прэс-канферэнцыя кіраўнікоў трох дзяржаў.

Акрамя гэтага, Парашэнка і Камароўскі правядуць перамовы са старшынём парламента Малдовы Ігарам Корманам і прэм'ер-міністрам краіны Юрыем Лянкэ.

У рамках трохбаковых перамоваў асаблівая ўвага будзе нададзеная актуальным пытанням міжнароднага парадку дня, а таксама ўзаемадзеянне Украіны і Малдовы ў сферы еўрапейскай інтэграцыі. Парашэнка і Камароўскі абмяркуюць з кіраўніцтвам Малдовы таксама і пытанне актывізацыі перамоў у фармаце «5 + 2» што да прыднястроўскага урэгулявання.

У гэты ж дзень прэзідэнт Украіны ў суправаджэнні кіраўніка малдаўскага ўрада наведае горад Бельцы на поўначы Малдовы. Парашэнка і Лянкэ ўскладуць кветкі да помніка Тараса Шаўчэнкі і наведаюць Украінскі дом.

Апошнія навіны