BE RU EN

Пад Віцебскам адкрыюць помнік расейскаму міністру

  • 20.11.2014, 9:35

Помнік міністру чыгуначных шляхоў Расейскай імперыі Паўлу Мельнікаву адкрыюць сёння ў Шуміліна.

Пра гэта паведамілі ў мясцовым райвыканкаме, піша БелТА.

Помнік-бюст аўтарства вядомых віцебскіх скульптараў Аляксандра Гвоздзікава і Івана Казака ўсталяваны на плошчы каля чыгуначнага вакзала.

Мясцовыя ўлады ўважаюць гэта сімвалічным крокам. Упершыню ў афіцыйных дакументах аб мястэчку Шуміліна і чыгуначнай станцыі Сіроціна было згадана як раз у сувязі з адкрыццём чыгуначнага руху ад Полацка да Віцебска. Пра гэту знамянальную падзею, якая адбылася 17 кастрычніка 1866, расейскаму імператару далажыў Павел Мельнікаў. Першы міністр чыгуначных шляхоў быў ініцыятарам і стаяў ля вытокаў стварэння сеткі чыгуначных шляхоў у еўрапейскай частцы Расеі.

Апошнія навіны