BE RU EN

Польшча гатовая ўдзельнічаць у перамовах што да сітуацыі на Данбасе ў «Веймарскім фармаце»

  • 20.11.2014, 9:19

Улады Польшчы спадзяюцца, што ідэю «веймарскага фармату» для развязвання сітуацыі на Данбасе падтрымае і Францыя.

Польшча гатова ўзяць удзел у перагаворным працэсе што да сітуацыі на Данбасе. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Гжэгаж Схеціна, паведамляе Polskie radio.

У сваім каментары пасля сустрэчы з кіраўніком МЗС Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Берліне міністр падкрэсліў, што «польска-нямецкая адзнака з'яўляецца агульнай, калі справа тычыцца ацэнкі сітуацыі, а таксама датычная санкцый (у дачыненні да Расеі)».

Схеціна адзначыў, што прапанова вярнуцца да «Веймарскага фармату» з удзелам Нямеччыны, Францыі і Польшчы паступіла ад адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Ён выказаў надзею, што ідэю «веймарскага фармату» для развязвання сітуацыі на ўсходзе Украіны падтрымае і Францыя.

Апошнія навіны