BE RU EN

Дзяды ў Берасці: актывісты прыбралі магілы салдат Булак-Балаховіча

  • 2.11.2014, 19:57

Грамадскія актывісты Берасця заняліся добраўпарадкаваннем Балахаўскіх могілак.

Яны знаходзяцца ў паўночным раёне горада. Тут размешчаныя пахаванні салдат войска генерала Станіслава Булак-Балаховіча. «На жаль, у савецкі час вялікая частка могілак была знішчаная, забудавана гаражамі. Да нашага часу ацалеў невялікі кавалак, але і ён патрабуе ўвагі неабыякавых людзей», - распавялі сайту charter97.org грамадскія актывісты з Берасця.

Уся тэрыторыя могілак была прыбраная ад смецця. Ля ўваходу былі высаджаныя елкі, а ўздоўж агароджы - шэраг з канадскіх дубоў. Усяго на могілках з'явілася каля дваццаці дрэў. Пасля заканчэння ўборкі актывісты запалілі свечкі ў памяць загінулых салдат-беларусаў.

Апошнія навіны