BE RU EN

Каля «Камароўкі» затрымалі ўдзельніка шэсця ў Курапаты

  • 2.11.2014, 18:59

У Менску каля Камароўскага рынку затрымалі ўдзельніка шэсця і мітынгу ў Курапатах Аляксея Дварэцкага.

Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» ягоны брат Андрэй Дварэцкі.

«Мы вярталіся дадому з акцыі. Раптам спыніўся міліцэйскі мінібус сіняга колеру, адтуль выскачылі чацвёра ў цывільным, схапілі Аляксея і пацягнулі ў машыну, спакавалі і з'ехалі. Ніякай сімволікі ў яго не было. З якой прычыны яго затрымалі, невядома. Цяпер ягоны тэлефон недаступны», - распавёў Андрэй Дварэцкі.

Праваабаронцы высвятляюць прычыны затрымання Аляксея Дварэцкага.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны