BE RU EN

Дзяды ў Варшаве: беларусы наведалі магілы вядомых землякоў

  • 2.11.2014, 20:14

Акцыя ў Дзень памяці продкаў прайшла ў польскай сталіцы.

У ёй, як стала вядома charter97.org, прынялі ўдзел каля 25 чалавек.

Удзельнікі акцыі сабраліся каля гіпермаркета Arkadia і прайшлі шэсцем да могілак Павонзкі. Менавіта ў гэтым месцы знайшлі апошні прытулак кампазітар Станіслаў Манюшка, нявеста Кастуся Каліноўскага Марыся Ямант, фатограф Ян Булгак, пісьменнік і публіцыст Адам Плуг, фалькларыст Міхал Федароўскі, пісьменнік і сцэнарыст Тадэвуш Даленга-Мастовіч.

На магілах беларусаў былі запаленыя памінальныя свечкі і ўскладзеныя кветкі.

Фота: charter97.org

Апошнія навіны