BE RU EN

Затрыманых за сцягі Украіны ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты адбілі ў міліцыі

  • 2.11.2014, 17:32

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць удзельнікаў шэсця ў Курапаты за ўкраінскія сцягі.

Інцыдэнт адбыўся пасля заканчэння акцыі. Калі людзі разыходзіліся, жанчыну і маладога хлопца, якія на шэсці неслі ўкраінскія сцягі, спрабавалі затрымаць, але ўдзельнікі мітынгу рашуча адбілі іх. Фатографа, які здымаў інцыдэнт, адштурхнулі ад месца падзей, піша сайт ПЦ «Вясна».

Нагадаем, сёння ў Менску прайшло традыцыйнае шэсце ў Курапаты. У ім прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. Дэманстранты з бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі Украіны прайшлі шэсцем ад станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» да ўрочышча Курапаты. Пасля завяршэння дэманстрацыі адбыўся мітынг.

Апошнія навіны