BE RU EN

Вулічны мастак стварае ў Пінску карціну паводле рэтра-фатаграфіі

  • 2.11.2014, 17:24

Яўген Сасюра прыступіў да стварэння новага аб'екта стрыт-арта ў гістарычным цэнтры Пінска.

На бакавой сцяне дома на вуліцы Леніна мастак намалюе частку вуліцы Леніна (былой Касцюшкі) паводле фатаграфіі 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Касцёл Святога Станіслава, старадаўнія хаты, конны экіпаж адлюструюць старадаўнюю гарадскую атмасферу. Гараджане і госці Пінска змогуць ацаніць змены, якія адбыліся за стагоддзе на гэтай гістарычнай вуліцы, піша мясцовы сайт «Медиа-Полесье».

Раней Яўген Сасюра намаляваў на апоры старога моста праз раку Піна копію старадаўняй гравюры з выглядам Пінска. І гэты малюнак стаў візітнай карткай сталіцы Палесся.

Апошнія навіны