BE RU EN

Манашка з Сіцыліі праспявала песню Мадонны

  • 2.11.2014, 16:52

Манашка Крысціна Скучы, якая стала вядомай пасля перамогі на конкурсе «Голас Італіі» выпусціць дэбютны альбом.

У інтэрнэце ўжо з'явіўся кліп, створаны ў ягоную падтрымку. Ён зняты на песню Мадонны «Like a virgin» у выкананні Крысціны Скучы. Відэаролік размешчаны на сэрвісе YouTube.

Манашка Крысціна Скучы з Сіцыліі заняла першае месца на конкурсе пеўчых талентаў Італіі ў чэрвені 2014 года. Яна выйшла на сцэну ў традыцыйным адзенні з крыжом і падзякавала Богу за перамогу. Паводле словах 25-гадовай манашкі, яна прыйшла на конкурс, выконваючы пажаданне Папы Рымскага Францішка - зблізіць царкву з народам.

Апошнія навіны