BE RU EN

Першы ў Беларусі «антыкінатэатр» адкрыецца ў Гомелі

  • 2.11.2014, 15:00

У лістападзе ў Гомелі запланаванае адкрыццё новага незвычайнага аб'екта для баўлення вольнага часу - антыкінатэатр.

Як анансуюць ягоныя ўладальнікі, антыкінатэатр - гэта сумесь кінатэатра і антыкавярні. Такі фармат паўстаў зусім нядаўна. І першым у Беларусі ён з'явіцца ў Гомелі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Вы зможаце не толькі паглядзець сваё кіно, але і папіць сваю каву, паспяваць у караоке і пагуляць у PlayStation 4, - запрашае гамяльчукоў антыкінатэатр.

У памяшканні будзе некалькі пакояў. Гадзіна арэнды аднаго пакоя будзе каштаваць 80 тысяч рублёў і вышэй. Можна зняць пакой і на хвіліны.

Дарэчы, апошнім часам у Гомелі адкрылася некалькі антыкавярняў - устаноў, у якіх можна харчавацца сваімі прадуктамі, а плаціць трэба за арэнду месца. Мяркуючы па ўсім, развіваць такую сферу паслуг у горадзе пакуль выгадна.

Апошнія навіны