BE RU EN

Еўразвяз не прызнае псеўдавыбары тэрарыстаў

  • 2.11.2014, 13:44

Еўразвяз не прызнае псеўдавыбары, якія праходзяць у нядзелю, 2 лістапада, у так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках».

Пра гэта заявіў старшыня камітэта Еўрапарламента ў замежных справах Элмар Брок, паведамляе УНИАН.

«Еўразвяз не прызнае гэтыя псеўдавыбары, якія праводзяцца ў парушэнне ўкраінскага заканадаўства і таму з'яўляюцца нелегітымнымі.

Акрамя таго, гэтыя выбары з'яўляюцца поўнай супрацьлегласцю дамоўленасцям Менскага пратаколу і яны нацэленыя на падрыў мірнага ўрэгулявання працэсу на Данбасе», - адзначыў Брок.

Апошнія навіны