BE RU EN

Жанна Фрыске распавяла, як змагалася за жыццё

  • 2.11.2014, 11:54

Спявачка Жана Фрыске працяглы час лечыцца ад страшнай хваробы - рака.

Пасля вяртання спявачкі ў Расtю блізкія прыкладваюць максімум намаганняў, каб стварыць ёй камфортныя ўмовы. У Маскве артыстка з'яўляецца вельмі рэдка.

Аднак зорка знайшла час, каб упершыню праз тэлефон даць інтэрв'ю і распавесці, як змагаецца з цяжкай хваробай. «Я яшчэ пакуль не ачуняла. Я лепш сябе адчуваю, дзякуй вялікі», - заявіла артыстка, чые словы прагучалі ў праграме «Ты не паверыш!» на канале НТВ.

Цяпер Жанна жыве ў бацькоў у двухпавярховым катэджы ў 20 кіламетрах ад Масквы. Маці беражэ спакой спявачкі і адмаўляецца кантактаваць з журналістамі. Фрыске ўдзячная бацькам: бо да яе вяртання яны цалкам перабудавалі дом і ў яе пакоі паставілі ложачак для сына Платона.

Люлька для Платона накрытая беласнежным полагам. Над камодай вісіць вялікі чорна-белы партрэт Жаны. Менавіта хлопчык дапамагае зорцы змагацца са смяротнай хваробай: «Сыночак, дзякуй Богу, цяпер спіць, не шкодзіць, добры малы. Нам ужо паўтара года, мы не ходзім, але бегаем. А бабуля з мамай бегаюць за ім».

Жанна паабяцала, што, калі сілы вернуцца, яна зноў з'явіцца на экранах, хоць бы для таго, каб асабіста падзякаваць усім, хто падтрымліваў яе, маліўся за яе здароўе і дапамог з лячэннем. «Дзякуй вялікі. Я гэта ўсё вельмі цаню і вельмі ўдзячная. І я, вядома ж, пра гэта хачу распавесці, як мне гэта дапамагло», - запэўніла яна.

Нагадаем, да вяртання ў Расею Жанна Фрыске, як казалі, знаходзілася ў Кітаі. Свецкія хранікёры, якія ўжо праглядзелі кітайскія сайты, высветлілі, што нядаўна з'явілася найноўшая апаратура, якая забівае пухліна без аперацыйнага ўмяшання (у Фрыске неаперабельная пухліна). Паводле некаторых звестак, гэты цуда-апарат, у адрозненне ад звычайнай прамянёвай тэрапіі, уздзейнічае толькі на хворыя тканкі.

Апошнія навіны