BE RU EN

У Румыніі стартавалі выбары прэзідэнта

  • 2.11.2014, 10:59

У нядзелю ў Румыніі адбываюцца прэзідэнцкія выбары.

Асноўнымі прэтэндэнтамі на галоўны пост эксперты называюць цяперашняга прэм'ер-міністра ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Віктара Понта і лідэра Нацыянал-ліберальнай партыі Клаўса Ёханэса, выхадца з нямецкамоўнай меншасці, паведамляе Lenta.ru.

Калі пераможца не вызначыцца паводле вынікаў галасавання ў нядзелю, другі тур пройдзе 16 лістапада.

Дзеючы прэзідэнт Траян Бэсэску не мае права балатавацца на трэці тэрмін. Стасункі паміж ім і Понта напружаныя. Падчас выбарчай кампаніі Бэсэску заявіў, што Понта - былы шпіён.

Новаабранаму прэзідэнту давядзецца развязваць вялікую колькасць надзённых праблем, уключаючы эканамічную рэцэсію і праблему карупцыі і неэфектыўнага кіравання, у чым пастаянна абвінавачваюць уладу.

Апошнія навіны