BE RU EN

Назіральнікі АБСЭ не збіраюцца маніторыць псеўдавыбары тэрарыстаў

  • 2.11.2014, 10:18

У спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ заяўляюць, што іх назіральнікі не будуць прысутнічаць 2 лістапада, у дзень «выбараў дэпутатаў парламентаў» самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік.

Пра гэта сказана ў мікраблогу спецмісіі АБСЕ ў Твітэры.

«Ніякіх назіральнікаў АБСЕ на так званых «выбарах» на ўсходзе Украіны 2 лістапада і ніякага маніторынгу АБСЕ на выбарчых участках», - сказана ў паведамленні.

Як паведамлялася, раней канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у размове з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным заявіла, што еўрапейскія лідэры палічаць незаконнымі вынікі выбараў, запланаваных на 2 лістапада на ўсходзе Украіны.

Апошнія навіны