BE RU EN

Парламент Гішпаніі прызнаў Палесціну

  • 19.11.2014, 19:37

Ніжняя палата парламента Гішпаніі заклікала ўрад прызнаць Палесціну ў якасці дзяржавы.

Кангрэс дэпутатаў гішпанскага парламента (ніжняя палата) амаль аднагалосна прагаласаваў за рэзалюцыю, у якой заклікаў урад краіны прызнаць дзяржаву Палесціна. Гэты дакумент носіць сімвалічнае значэнне: ён не мае заканадаўчых наступстваў і ў ім не значыцца ніякіх тэрмінаў, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

У дакуменце, дзе ўтрымліваецца заклік да ўрада Гішпаніі аб прызнанні Палесціны, гаворыцца, што "адзіная магчымасць" рашэння канфлікту - гэта суіснаванне дзвюх дзяржаў, Ізраіля і Палесціны, паведамляе РІА "Новости".

Ініцыятарам унясення рэзалюцыі стала апазіцыйная Гішпанская сацыялістычная рабочая партыя. Згодна з выніковым варыянтам рэзалюцыі, ніжняя палата парламента "заклікае ўрад прызнаць Палесціну ў якасці дзяржавы".

Нагадаем, на днях паведамлялася, што Гішпанія можа прызнаць Палесціну ў якасці дзяржавы, не чакаючы папярэдняга пагаднення з Ізраілем. Міністр замежных спраў краіны Хасэ Мануэль Гарсія-Маргальё даў зразумець, што Мадрыд пойдзе на такі крок, калі будзе перакананы, што "перамовы не прасоўваюцца".

Міністр адзначыў, што "прызнанне незалежнай Палесціны не павіннае стаць чыста сімвалічным актам, а павіннае служыць мірнаму ўрэгуляванню канфлікту на Блізкім Усходзе".

Апошнія навіны