BE RU EN

ГПУ: Знішчана 90% дакументацыі аб падзеях на Еўрамайдане

  • 19.11.2014, 18:59

Гэта значна ўскладняе следства.

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў намеснік генеральнага пракурора Алег Заліско, інфармуе ЛІГАБізнесІнформ.

"На жаль, дакументацыя, якая тычылася менавіта падзей на Майдане, знішчаная на 90% і знішчаная свядома", - сказаў ён, дадаўшы, што гэта значна ўскладняе следства - немагчыма ў поўным аб'ёме даць ацэнку дзеянням службовых асоб.

Паводле слоў Заліско, следства сутыкнулася з праблемай ідэнтыфікацыі супрацоўнікаў міліцыі, якія прымалі ўдзел у падзеях на Майдане. "Падчас гэтых падзей было задзейнічана каля 11 тысяч праваахоўнікаў. Пытанне стаіць з ідэнтыфікацыяй гэтых асоб, пытанне стаіць з перадыслакацыяй гэтых груп праваахоўнікаў. Праблематыка заключаецца ў тым, што знішчаныя дакументы практычна ў поўным аб'ёме менавіта аб дыслакацыі супрацоўнікаў міліцыі канкрэтна ў падраздзяленні на месцах, дзе яны былі. Уявіце сабе: 11 тысяч у ратацыі. Дзеянні ў іх ратацыі прадпрымаліся свядома, спецыяльна заблытваюць сляды. І самае дрэннае, што знішчаная дакументацыя", - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны