BE RU EN

Часцей за ўсё на працу ў Менск едуць кітайскія будаўнікі

  • 19.11.2014, 16:46

Каля 16 тысяч замежных спецыялістаў прыехала на працу ў Менск з пачатку года.

Лідэруюць Кітай і Украіна, піша БелаПАН.

75% склалі спецыялісты рабочых прафесій, з якіх 70% - будаўнікі. Для параўнання ў мінулым годзе ў сталіцу прыехала 25 тысяч замежных спецыялістаў.

Што тычыцца бежанцаў з Украіны, у службы занятасці звярнулася больш за 700 чалавек, 60% з іх - жыхары Данецкай і Луганскай абласцей. У большасці выпадкаў яны былі накіраваныя на працу ў рэгіёны.

Апошнія навіны