BE RU EN

Вялікая Брытанія даказала прысутнасць ва Украіне танкаў РФ

  • 19.11.2014, 16:46

Пасольства Вялікай Брытаніі ва Украіне абнародавала «дапаможнік для Крамля», каб дапамагчы Расеі распазнаць свае танкі на Данбасе.

Ён апублікаваны ў запісе дыпмісіі ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Пасольства прадэманстравала інфаграфіку з фотаздымкамі трох танкаў Т-72 БМ, якія захавалі заходнія СМІ на Данбасе. Гэтыя танкі не выкарыстоўваюцца ўкраінскімі Узброенымі сіламі.

«Пуцін адмаўляе войскі і вайсковую тэхніку Расеі ва Украіне. Гэты дапаможнік дапаможа Крамлю распазнаць свае танкі», - суправадзіла інфаграфіку каментаром амбасада.

Нагадаем, Расея адмаўляе пастаўкі ўзбраення баевікам на Данбасе і ўдзел сваіх войскаў і тэхнікі ў баях супраць украінскага войска.

Апошнія навіны